партыя бнф
Пра нас | Кантакты | Структуры
глядзець


Алесь Чыгір пра маргіналаў у беларускай палітыцы

Учора Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч заявіў: што беларуская апазіцыя не ўдзельнічае ў перамовах афіцыйнага Мінска і прадстаўнікоў еўрапейскіх структур з-за сваёй маргінальнасці.

«Было шмат размоваў, чаму беларуская апазіцыя не прымае ўдзелу ў перамовах беларускіх улад і Захаду. Яна не заслужыла гэтага, таму што стала маргінальнай, слабой», - заявіў палітык.

«Мы менш сталі ўплываць на грамадства. Нам трэба вырашаць пытанне не з Еўразвязам, што нас кудысьці не паклікалі і не пасадзілі за нейкі стол, а трэба вырашаць пытанне аб сваім уплыве на беларускае грамадства».

Услед за Аляксандрам Уладзіміравічам, спеў аб маргінальнасці беларускіх дэмакратычных сіл зацягнулі людзі без вызначанага ніка, палітычных перакананняў і відавочнай адсутнасці маральных каштоўнасцяў на сайце Бабруйск: рэгіянальны партал.

Вось і прыйшлося мне ўчора позна ўвечары ісці да кніжнай паліцы, каб пагартаць “Словарь иностранных слов”, выдадзены ў Маскве ў 1997 годзе. У гэтай даволі аўтарытэтнай з пункта гледжання навукі кніжцы на 181 старонцы я прачытаў наступнае:



Маргинал (от лат. marginalis - крайний) - человек, находящийся вне общества по социально-политическим, экономическим, морально-этическим или каким-либо другим мотивам.

Натуральна, калі гэтую дэфініцу ужываць да краін з дэмакратычнымі традыцыямі ў кіраванні дзяржавай, то відавочна, што быць маргіналам - дрэнна!

Як правіла, там гэта грамадзяне і палітыкі, якія маюць вельмі крайнія перакананні, альбо маюць праблемы з псіхікай. Такіх людзей і палітыкаў хапае ўсюды. І ступень маргіналізацыі таго або іншага палітыка вызначаецца колькасцю галасоў атрыманых на сумленных і справядлівых выбарах (ну ёсць такія выбары). У выніку якіх з'яўляюцца абраныя (а не прызначаныя - і гэта прынцыпова) прадстаўнікі і выразнікі грамадскай думкі.

Але гэта там у старой Еўропе. Прапанаваў усё адабраць і падзяліць - атрымай свае 5-6 адсоткаў і статус "маргінала" ў прыдачу

У нашым - “сильном и процветающем государстве для народа”. Слова "дэмакратычная" напісана толькі ў канстытуцыі, а як вядома з сівога савецкага анекдота і на хлеве таксама нешта напісана з трох літар, але там дровы ляжаць. І відавочна, што Беларусь самая сапраўдная аўтарытарная краіна! З самым сапраўдным дыктатарам на самым версе ўладнай лесвіцы!

А ў такіх дзяржавах, як правіла, свой адмысловы шлях развіцця і “маргіналамі” ў нас аўтаматычна становяцца ўсе тыя, хто выступае супраць рэжыму - "Супраць - значыць маргінал!"

Усё гэта ўжо было:

У фашыстоўскай Германіі калі не ўступіў у гітлер-югенд - маргінал! Ажаніўся з славянкай – маргінал!

У Паўночнай Карэі калі не жадаеш паміраць з голаду - маргінал!

Чырвоныя кхмеры лічылі “маргіналамі” кожнага, хто ўмеў чытаць - такім праломвалі чэрапы матыкамі і скармлівалі жывёлам.

У Руандзе ў 90-ыя гады “маргіналамі” былі больш адукаваныя прадстаўнікі племені Тутсі, толькі таму, што прадстаўнікоў племені Хуту было больш і ў іх была зброя. (Дарэчы кіраўніцтва ААН і дзяржавы - сябры мелі магчымасць прадухіліць генацыд у Руандзе, але не зрабілі гэтага па прычыне недахопу рэсурсаў і адсутнасці палітычнай волі для прыняцця адпаведных рашэнняў).

Відавочна, што ў грамадствах накшталт нашага прызначэнне ў "маргіналы" ажыццяўляецца самой уладнай групоўкай і не залежыць ад меркавання народа.

Мне не "западло" быць маргіналам, але як гаворыцца, пры ўсёй павазе да Вас Аляксандр Ўладзіміравіч, - ісціна даражэй:

Таму ступень маргіналізацыі таго або іншага палітыка можа вызначыць, толькі роўнае і канкурэнтнае змаганне. Ну для ілюстрацыі дапусцім, што ў нашай краіне з заўтрашняга дня будуць выходзіць у прамым эфіры (або нават у запісы) такія квазідэмакратычныя ток-шоў як "К барьеру" або "Честный понедельник" (канал НТВ), дзе можна будзе паслухаць дыялог ну да прыкладу: Вінцука Вячоркі і Сяргея Мартынава або дыялог Аляксандра Мілінкевіча і Ўладзіміра Макея.

Я ўжо нават не кажу аб публічным дыялогу рэгіянальных апазіцыянераў і рэгіянальных прадстаўнікоў цяперашняй ўлады.

І вось тут адразу стане зразумела, хто здольны заваяваць падтрымку народа, а хто ўяўляе "невялікую групу маргінальных палітыкаў".

Ці не гэтага вельмі баяцца тыя хто сёння знаходзіцца ва уладзе?

http://ales-chyhir.livejournal.com/37712.html?#cutid1

26 сакавіка 2009
Раздрукаваць


Па гэтай тэме:

партыя бнф
RSS падпiскаСтужка
навінаў у RSS
8.02.2010 16:56
 
З 36 сябраў Партыі БНФ, якія былі вылучаныя ў акруговыя выбарчыя камісіі, былі ўключаныя 12 чалавек. Зь іх 6 чалавек - у раённыя камісіі ў Менску, 5 чалавек - у Віцебскай ...
8.02.2010 16:22
 
Акцыя салідарнасьці зь зьняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам працягнулася літаральна дзьве-тры хвіліны і была жорстка разагнаная ...
8.02.2010 14:49
 
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ня хоча разглядаць пытаньне аб наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці. З адпаведным зваротам ГА БНФ ...



Моладзь БНФ
Форум за незалежнасьць
Блёгi
Партнэрскія сайты

   
 
     
 
беларускі народны фронт
© 2002— 2009 Партыя БНФ.
Усе правы абароненыя.
навігацыя
г. Менск, пр. Машэрава, 8
а/c: 2200005
e-mail: pbnf@pbnf.org
тэл.: (17) 284-50-12
 
 
   
     
 
 
     
 
Design & Developed by Nick Antipov