партыя бнф
Пра нас | Кантакты | Структуры
глядзець


Аляксандр Мех рыхтуецца звярнуцца ў ААН

Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэнні судоў папярэдніх інстанцый у дачыненні да кобрынскага актывіста Партыі БНФ Аляксандра Меха. Такім чынам, ягонае звальненне з працы прызнана беларускай судовай сістэмай законным.

Пра сітуацыю, у якой апынуўся былы інжынер Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз", "Народная Воля" пісала даволі падрабязна. Нагадаем, што падчас мінулых парламенцкіх выбараў, калі Аляксандр Мех быў кандыдатам у дэпутаты, кіраўнік раённага ўпраўлення КДБ Андрэй Басько і начальнік Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў Уладзімір Галашка яўна намякалі Меху: не здымешся з выбараў — пазбавішся працы. Мех, хоць і запісаў гэтую "прафілактычную" гутарку на мабільны тэлефон, але працы ў рэшце рэшт пазбавіўся.

Палічыўшы сваё звальненне незаконным і палітычна матываваным, Аляксандр Мех падаў у суд. Аднак Кобрынскі раённы суд не заўважыў у справе Меха "ніякай палітыкі" і палічыў ягонае звальненне законным і адпавядаючым дзеючаму працоўнаму заканадаўству. Не прынеслі плёну і шматлікія скаргі Меха на рашэнне суда. І вось зусім нядаўна справа Меха была разгледжана і Вярхоўным судом Беларусі. "Нечаканасці не адбылося, — гаворыць Аляксандр Мех. — Рашэнне аб маім звальненні прызнана законным, і ў Беларусі абскарджванню не падлягае".

Тым не менш зараз экс-кандыдат у дэпутаты рыхтуе неабходныя паперы, з тым каб звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека. "Мне дапамагаюць юрысты. Спадзяюся, што мая справа будзе аб'ектыўна разгледжана на міжнародным узроўні і па ёй будзе прынята законнае рашэнне", — гаворыць Мех.

Нягледзячы на тое, што з-за сваіх палітычных поглядаў і цвёрда занятай грамадзянскай пазіцыі Аляксанд Мех папоўніў шэрагі беспрацоўных, аб сваім удзеле ў мінулай парламенцкай кампаніі ён не шкадуе. "Зараз бы зрабіў тое самае, — гаворыць ён. — Па прашэсці часу, прааналізаваўшы тую сітуацыю, яшчэ раз зразумеў, што на выбары ісці было трэба. Цалкам верагодна, што яшчэ да правядзення выбараў Еўропа была гатова іх прызнаць. Удзел прадстаўнікоў апазіцыі зблытаў карты ўладзе, і зараз мы маем тое, што маем: "абраны" ў Беларусі парламент у Еўропе і свеце легітымным не прызнаюць..."

Паводле Народнай волі

17 красавіка 2009
Раздрукаваць


Па гэтай тэме:

партыя бнф
RSS падпiскаСтужка
навінаў у RSS
10.03.2010 15:17
 
Намесьнік старшыні менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі паведаміў БелаПАН, што большасьці прадстаўнікоў партыі адмаўляюць ва ўключэньні ва ўчастковыя выбарчыя ...
10.03.2010 10:42
 
Адказны сакратар Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч ня ўключаны ў склад участковай камісіі ў горадзе Менску. Уладзімер Лабковіч вылучаўся ад Партыі БНФ ў адну з участковых ...
6.03.2010 14:35
 
Партыя БНФ вылучыла 206 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. У Менску вылучана 68 прадстаўнікоў.



Моладзь БНФ
Форум за незалежнасьць
Блёгi
Партнэрскія сайты

   
 
     
 
беларускі народны фронт
© 2002— 2009 Партыя БНФ.
Усе правы абароненыя.
навігацыя
г. Менск, пр. Машэрава, 8
а/c: 2200005
e-mail: pbnf@pbnf.org
тэл.: (17) 284-50-12
 
 
   
     
 
 
     
 
Design & Developed by Nick Antipov