партыя бнф
Пра нас | Кантакты | Структуры
глядзець


Баршчэўскі патрабуе выключэння Ляўковіча з АДС

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі заяўляе пра неабходнасць перафарматавання Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Прычынай сталі заявы кіраўніка БСДП “Грамада” Анатоля Ляўковіча, зробленыя ім у інтэрв’ю газеце «Советская Белоруссия».

Лявон Баршчэўскі збіраецца востра паставіць пытанне перад прэзідыумам Аб’яднаных дэмсілаў. Паўнамоцтвы Анатоля Ляўковіча, як старшыні АДС павінны быць спыненыя. Таксама мусіць быць прыпынена сяброўства БСДП у дэмакратычным аб’яднанні. Да часу пакуль партыя не адмяжуецца ад выказванняў Ляўковіча ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі і не зменіць свайго старшыню:

- Бо дэмакратычныя сілы, гэта тыя сілы, якія выступаюць супраць антыдэмакратычнага рэжыму. На гэтай канстатацыі стваралася АДС. Калі абвяшчаецца воля да актыўнага супрацоўніцтва з рэжымам, значыць з дэмакратыяй гэта не мае нічога агульнага. Гэта іх унутрыпартыйная справа, але і наша пазіцыя цвёрдая. Такога саюзніка, як старшыня БСДП “Грамада” мы не хочам мець, і з такім саюзнікам супрацоўнічаць.

Калі калегі па кааліцыі не падтрымаюць прапанову Лявона Баршчэўскага, партыя БНФ пакіне шэрагі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Пытанне Анатоля Ляўковіча будзе паднята на пасяджэнні прэзідыуму АДС 22 красавіка.

Паводле Радыё Рацыя

21 красавіка 2009
Раздрукаваць


Па гэтай тэме:

партыя бнф
RSS падпiскаСтужка
навінаў у RSS
12.03.2010 12:33
 
У Вялейскім раёне ні сяброў Партыі БНФ, ні сяброў Партыі АГП не ўключылі ў склад выбарчых камісіяў. Сябры Партыі БНФ 3 сакавіка атрымалі адмову аб уключэньні ў Вялейскую раённую ...
12.03.2010 12:19
 
Намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі падаў дакумэнты для вылучэньня ў кандыдаты ў дэпутаты Менскага гарсавету. Вадзім Канапацкі вылучаецца ...
12.03.2010 12:09
 
На сходзе ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму ад 28 лютага 2010 года было прынятае рашэньне ініцыяваць збор подпісаў за правядзеньне рэфеэрэндума па ...



Моладзь БНФ
Форум за незалежнасьць
Блёгi
Партнэрскія сайты

   
 
     
 
беларускі народны фронт
© 2002— 2009 Партыя БНФ.
Усе правы абароненыя.
навігацыя
г. Менск, пр. Машэрава, 8
а/c: 2200005
e-mail: pbnf@pbnf.org
тэл.: (17) 284-50-12
 
 
   
     
 
 
     
 
Design & Developed by Nick Antipov