- Сэнатар Кардын падкрэсьліў, што іхная мэта - спраўдзіць, ці сытуацыя ў Беларусі адпавядае крытэрам АБСЭ, і яны ня ўпэўненыя ў гэтым. Няма свабодных і справядлівых выбараў, свабоды выказваньня нязгоды, рэлігійнай свабоды, свабоды згуртаваньняў. Не вытрымліваюцца агульныя стандарты правоў чалавека. Б.Кардын сказаў, што ўсе гэтыя тэмы яны закраналі ў гутарцы з Лукашэнкам, і па іх не было згоды.











