партыя бнф
Пра нас | Кантакты | Структуры
глядзець


Мяжа паміж Беларусьсю і Расеяй: хто супраць? Радыё Свабода

14.06.2009 16:31
Алесь Дашчынскі

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка даручыў Дзяржаўнаму мытнаму камітэту й Дзяржаўнаму памежнаму камітэту ўнесьці прапановы па ўвядзеньні мытнага й памежнага афармленьня на беларуска-расейскай мяжы па аналёгіі з тым, як гэтае афармленьне робіць цяпер расейскі бок. Як да гэта ставяцца ў беларускай дэмакратычнай апазыцыі, якая заўсёды пасьлядоўна выступала за існаваньне нармальнай мяжы паміж абедзьвюма краінамі.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў, што БНФ ад часу свайго стварэньня ў 1988 годзе і, паводле дзейнай праграмы, выступае за нармалізацыю дачыненьняў з Расеяй.

“Гэта нармалізацыя таксама ўключае ўсталяваньне нармальнай мяжы, дзе будзе ажыцьцяўляцца адпаведны, нармальны кантроль. І пры гэтым не будзе перашкодаў законным эканамічным, культурным і асабістым кантактам. Апроч таго, мы заўсёды сыходзілі з таго, што будучыня Беларусі ў Эўразьвязе і ў НАТО. А дасягненьне гэтай мэты абсалютна немагчыма, калі з усходняга боку нашага зеўрае такая чорная дзюрка.Тое, пра што ідзецца цяпер, гэта ўвядзеньне сымэтрычнага з Расеяй кантролю, бо Расея са свайго боку кантроль ажыцьцяўляе. Але, я думаю, што гэта чарговае сьведчаньне таго, да якой небясьпечнай мяжы цяперашняя ўлада падвяла нашу дзяржаўна-палітычную і эканамічную незалежнасьць”.

Палітык Алесь Міхалевіч назваў рашэньне А.Лукашэнкі неабдуманым, памылковым і прынятым без папярэдняга аналізу.

“Лукашэнка проста хоча абараніць сваю асабістую ўладу. І гэта рашэньне выклікана тым, каб увесьці дадатковыя магчымасьці кантраляваць сытуацыю ўнутры Беларусі. Беларусь павінна ўваходзіць у шырэйшую зону вольнага гандлю. У ідэале гэта зона вольнага гандлю сумесна з ЭЗ. Але сёньня ў любым выпадку лепш знаходзіцца ў зоне вольнага гандлю з Расеяй, мець сумесную мытную зону з Расеяй, чым проста адасобіцца ад усіх адразу. Калі б Беларусь зараз ішла ў ЭЗ, інтэгравалася б з Эўропай, я з задавальненьнем гэта рашэньне ўхваліў. Пры ўмове, што больш спрашчаліся б стасункі з ЭЗ”.

14 чэрвеня 2009
Раздрукаваць


Па гэтай тэме:

партыя бнф
RSS падпiскаСтужка
навінаў у RSS
10.03.2010 15:17
 
Намесьнік старшыні менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі паведаміў БелаПАН, што большасьці прадстаўнікоў партыі адмаўляюць ва ўключэньні ва ўчастковыя выбарчыя ...
10.03.2010 10:42
 
Адказны сакратар Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч ня ўключаны ў склад участковай камісіі ў горадзе Менску. Уладзімер Лабковіч вылучаўся ад Партыі БНФ ў адну з участковых ...
6.03.2010 14:35
 
Партыя БНФ вылучыла 206 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. У Менску вылучана 68 прадстаўнікоў.



Моладзь БНФ
Форум за незалежнасьць
Блёгi
Партнэрскія сайты

   
 
     
 
беларускі народны фронт
© 2002— 2009 Партыя БНФ.
Усе правы абароненыя.
навігацыя
г. Менск, пр. Машэрава, 8
а/c: 2200005
e-mail: pbnf@pbnf.org
тэл.: (17) 284-50-12
 
 
   
     
 
 
     
 
Design & Developed by Nick Antipov