
Палажэнне аб абранні адзінага кандыдата АДС
для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах
І. ЦВК АДС фармуецца Прэзідыумам АДС з прадстаўнікоў усіх
суб’ектаў АДС (да 30 жніўня 2009 г.) і з прадстаўнікоў
зарэгістраваных прэтэндэнтаў на званне адзінага кандыдата АДС
(па меры рэгістрацыі прэтэндэнтаў).
ЦВК АДС кіруе кампаніяй па абранні адзінага кандыдата АДС і вырашае
спрэчныя моманты, якія ўзнікаюць падчас правядзення кампаніі.
II. 1) Рэгістрацыю прэтэндэнтаў на званне адзінага кандыдата АДС
ажыццяўляе ЦВК АДС.
2) Зарэгістравацца прэтэндэнтам на званне адзінага кандыдата АДС мае
права любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які:
а) Адпавядае патрабаванням існага заканадаўства да кандыдата ў Прэзідэнты
Беларусі.
б) Валодае беларускай мовай.
в) Да рэгістрацыі ў ЦВК АДС размясціў артыкул на тэму: “Чаму
А.Г.Лукашэнка не мае маральнага права быць Прэзідэнтам Беларусі?”
г) Напіша ў ЦВК АДС заяву з просьбай зарэгістраваць яго ў якасці
прэтэндэнта на званне адзінага кандыдата АДС.
д) Падпіша абавязацельства прызнаць любы вынік кампаніі па абранні
адзінага кандыдата АДС і ўсімі сіламі падтрымаць гэтага кандыдата.
ж) Унясе ў касу ЦВК АДС 20 млн. бел. руб.
3) Рэгістрацыя прэтэндэнтаў на званне адзінага кандыдата АДС адбываецца з
1 верасня 2009 г. па 1 сакавіка 2010 г.
III. 1) Агітацыя за прэтэндэнтаў пачынаецца з моманту рэгістрацыі
прэтэндэнта ў ЦВК АДС і працягваецца да 15 сакавіка 2010 г.
2) Агітацыя адбываецца ў любых формах – выступы ў СМІ, сходы, мітынгі,
пікеты, улёткі і г.д.
3) ЦВК АДС за сродкі, здадзеныя прэтэндэнтамі ў касу ЦВК АДС, выпускае
спецыяльныя інфармацыйныя матэрыялы, на якіх размяшчаецца інфармацыя
Д Э М А К Р А Т Ы Ч Н Ы Я
С І Л Ы Б Е Л А Р У С І
і рэклама зарэгістраваных прэтэндэнтаў. (Выпуск матэрыялаў – снежань 2009
г.)
4) Публічная крытыка зарэгістраваных прэтэндэнтаў супраць адзін аднаго
забараняецца.
IV 1) Галасаванне за прэтэндэнтаў у І туры адбываецца з 15 студзеня па 15
сакавіка 2010 г.
2) Галасаванне адбываецца ў офісах суб’ектаў АДС тых гарадоў, дзе ёсць
магчымасць сфармаваць паўнавартасныя рэгіянальныя выбарчыя камісіі АДС
(РВК АДС) з прадстаўнікоў большасці суб’етаў АДС і ўсіх прэтэндэнтаў, а
таксама ёсць магчымасць свабоднага доступу грамадзянаў да ўдзелу ў
галасаванні.
3) Адрасы і час працы РВК АДС павінны быць змешчаныя ў СМІ не пазней
за 15 лістапада 2010 г.
4) Прымаць удзел у галасаванні мае права любы грамадзянін Рэспублікі
Беларусь, які дасягнуў 18 год і прад’явіў РВК АДС пашпарт грамадзяніна
Беларусі.
5) Выбаршчык мае права галасаваць толькі адзін раз. Выбаршчык мае права
галасаваць толькі ў той РВК АДС, якая знаходзіцца найбольш блізка да
месца ягонай прапіскі.
6) РВК АДС рэгіструе ўсіх выбаршчыкаў у спісе выбаршчыкаў, дзе
заносяцца ўсе дадзеныя, неабходныя для падпісных лістоў за вылучэнне
кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі.
7) РВК АДС выдаюць выбаршчыку бюлетэнь для галасавання (зацверджаны
ЦВК АДС не пазней за 5 сакавіка 2010 г.), на якім стаяць прозвішчы
прэтэндэнтаў, а на другім баку бюлетэня подпісы ўсіх сябраў РВК АДС.
8) Выбарчшык выкрэслівае прозвішчы ўсіх прэтэндэнтаў за выключэннем
аднаго, таго, за каго ён галасуе.
9) Усе бюлетэні для галасавання захоўваюцца ў РВК АДС да заканчэння
тэрміну галасавання, пасля чаго з выніковым пратаколам перадаюцца ў ЦВК
АДС (не пазней за 20 сакавіка 2010 г.)
V 1) Падлік вынікаў галасавання ў І туры РВК АДС ажыцьцяўляюць з 15 па
20 сакавіка 2010 г., і не пазней за 20 сакавіка перадаюць бюлетэні і
выніковыя пратаколы ў ЦВК АДС.
2) ЦВК АДС ажыццяўляюць падлік галасоў на аснове пратаколаў РВК АДС з
20 да 25 сакавіка 2010 г.
VІ 1) Вынікі галасавання ў І туры абвяшчае ЦВК АДС у СМІ 26 сакавіка
2010 г.
VІІ 1) Адзіны кандыдат АДС абіраецца ўдзельнікамі Кангрэса АДС з двух
прэтэндэнтаў, што набралі найбольшую колькасць галасоў у І туры (красавік
2010 г.)
2) Дэлегатамі Кангрэсу АДС могуць быць грамадзяне Беларусі, якія:
а) пры рэгістрацыі прад’явяць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і
пасведчаньне сябра суб’екта АДС ці сябра ініцыятыўнай групы любога з
прэтэндэнтаў, што бралі ўдзел у І туры галасаваньня.
б) заплоцяць у касу Кангрэса АДС 200 тыс. бел. рублёў (гэтыя грошы
пойдуць на арэнду памяшкання для Кангрэса, на пражыванне і харчаванне
дэлегатаў Кангрэса, на старт агітацыйнай кампаніі адзінага кандыдата АДС).
в) Сябры суб’ектаў АДС і ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў могуць групамі
збіраць неабходную складку і ад гэтай групы пасылаць дэлегата на Кангрэс.
г) Дэлегаты Кангрэсу тайным галасаваннем абіраюць адзінага кандыдата
АДС.
д) ЦВК АДС абвяшчае вынікі тайнага галасавання на Кангрэсе АДС.
е) Усе прэтэндэнты і кіраўнікі суб’ектаў АДС выступаюць у падтрымку
адзінага кандыдата.
ж) Адзіны кандыдат заклікае ўсіх прыхільнікаў незалежнасці і дэмакратыі
далучацца да агульнай каманды. З гэтага выступу пачынаецца кампанія па
абранні адзінага кандыдата АДС Прэзідэнтам Беларусі.