партыя бнф
Пра нас | Кантакты | Структуры
глядзець


Скарга Вадзіма Канапацкага разгледжаная. Факты, выкладзеныя ў заяве, не пацьвердзіліся

Скаргу намесьніка старшыні кіраўніка Менскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Канапацкага аб незаконным затрыманьні 08.05.2009 г. разгледзела пракуратура Цэнтральнага раёна г. Мінска. У скарзе ён прасіў правесьці праверку выкладзеных фактаў і прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС г. Менска сваё незаконае затрыманьне. Вадзім Канапацкі быў незаконна прэвэнтыўна затрыманы 7 траўня 2009 г., перад акцыяй салідарнасьці зь сям'ёй зніклага Юрыя Захаранкі.

13.05.2009 г. Вадзім Канапацкі атрымаў адказ з Пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Менска, дзе значылася, што скарга для разгляду па сутнасьці накіраваная на імя Начальніка Цэнтральнага РУУС г. Мінска. Пасьля яе разгляду быў атрыманы адказ, паводле якога правапарушэньняў у дзеяньнях міліцыянтаў не выяўлена.

Далей Вадзім Канапацкі падаў скаргу ў пракуратуру г. Мінска, дзе паскардзіўся на незаконную пераадрасацыю скаргі з пракурытуры Цэнтральнага раёну ў Цэнтральны РУУС. У выніку пракуратура Цэнтральгана раёну была вымушаная прыняць да разгляду скаргу.

А 29.06.2009 г. з пракуратуры Цэнтральнага раёну прыйшоў адказ, у якім паведамляецца, што "заява пракуратурай Цэнтральнага раёну разгледжаная з вывучэньнем матэрыялаў праверкі. У ходзе праверкі факты, выкладзеныя ў заяве, не пацьвердзіліся".

Такім чынам, пракуратура згадзілася з рашэньнем, прынятым РУУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска.

Вадзім Канапацкі мае права абскардзіць рашэньне ў пракуратуры г. Мінска.

"З тэксту адказу не вынікае, якія факты, выкладзеныя мною ў скарзе, не пацьвердзіліся - ці тое, што я быў затрыманы, ці тое, што маё затрыманьне было незаконным. Выклікае шкадаваньне тое, што супрацоўнікі пракуратуры Цэнтральнага раёну ня здолелі заняць прынцыповую пазыцыю. На жаль тыя, чые прамыя абавязкі - ажыцььцяўляць нагляд за законнасьцю, адкрыта прыкрываюць міліцейскі самачын. Вельмі прыкра, калі прафесійныя юрысты заплюшчываюць вочы на яўнае парушэнье заканадаўства. Гэта вядзе да таго, што дзяржаўная машына пачынае жыць не па закону, а па “панятках”, - пракамэнтаваў Вадзім Канапацкі.

1 ліпеня 2009
Раздрукаваць


Па гэтай тэме:

партыя бнф
RSS падпiскаСтужка
навінаў у RSS
10.03.2010 15:17
 
Намесьнік старшыні менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі паведаміў БелаПАН, што большасьці прадстаўнікоў партыі адмаўляюць ва ўключэньні ва ўчастковыя выбарчыя ...
10.03.2010 10:42
 
Адказны сакратар Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч ня ўключаны ў склад участковай камісіі ў горадзе Менску. Уладзімер Лабковіч вылучаўся ад Партыі БНФ ў адну з участковых ...
6.03.2010 14:35
 
Партыя БНФ вылучыла 206 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. У Менску вылучана 68 прадстаўнікоў.



Моладзь БНФ
Форум за незалежнасьць
Блёгi
Партнэрскія сайты

   
 
     
 
беларускі народны фронт
© 2002— 2009 Партыя БНФ.
Усе правы абароненыя.
навігацыя
г. Менск, пр. Машэрава, 8
а/c: 2200005
e-mail: pbnf@pbnf.org
тэл.: (17) 284-50-12
 
 
   
     
 
 
     
 
Design & Developed by Nick Antipov