партыя бнф
Пра нас | Кантакты | Структуры
глядзець


Станіслаў Суднік выдаў першы беларускі дапаможнік па стэнаграфіі

Галоўны рэдактар газеты ТБМ "Наша слова", лідэр Лідзкай арганізацыі БНФ Станіслаў Суднік уклаў першы ў гісторыі навучальны дапаможнік па стэнаграфіі на беларускай мове. Кнігу выдаў «Выдавецкі дом ТБМ» у Лідзе сумесна з Гродзенскім дзяржуніверсітэтам імя Янкі Купалы і Лідскім каледжам.

У 224‑старонкавай кнізе падаецца беларуская стэнаграфія (хуткапіс асаблівымі знакамі, такімі кароткімі, што імі можна запісаць жывую мову), распрацаваная аўтарам з улікам сістэмы расійскага навукоўца Мікалая Сакалова, якая складае аснову адзінай сістэмы стэнаграфіі СССР і многіх славянскіх сістэмаў, у тым ліку рускамоўнай сістэмы стэнаграфіі Беларусі. Акрамя таго, аўтар выкарыстаў вопыт сучасных расійскай і польскай сістэм хуткапісу, а таксама свой уласны шматгадовы досвед выкладання розных сістэм стэнаграфіі ў шэрагу навучальных устаноў, у тым ліку ў Лідскім каледжы.

Ва ўступе адзначаецца, што штуршком для стварэння дапаможніка была нарада на кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта, якая адбылася пад старшынствам доктара філалагічных навук прафесара Паўла Сцяцко на пачатку 2004 года. Удзельнікі нарады заявілі пра неабходнасць існавання і актуальнасць беларускай сістэмы стэнаграфіі, без якой беларуская лінгвістыка з’яўляецца няпоўнай.

У інтэрв’ю БелаПАН Суднік паведаміў, што пры падрыхтоўцы кнігі імкнуўся як мага больш ашчадна падысці да сістэмы Сакалова і напоўніцу ўлічыць асаблівасці беларускай лінгвістыкі. Паводле яго слоў, выпрацаваная сістэма на працягу трох год праходзіла апрабацыю у Лідскім каледжы, пасля чаго была пацверджана яе завершанасць і лагічнасць.

У раздзел «Тэксты для стэнаграфавання» аўтар уключыў урыўкі з твораў Святланы Алексіевіч, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Віктара Казько, Адама Мальдзіса, Кастуся Тарасава.

Марат Гаравы, БелаПАН

29 верасьня 2009
Раздрукаваць


Па гэтай тэме:

партыя бнф
RSS падпiскаСтужка
навінаў у RSS
10.03.2010 15:17
 
Намесьнік старшыні менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі паведаміў БелаПАН, што большасьці прадстаўнікоў партыі адмаўляюць ва ўключэньні ва ўчастковыя выбарчыя ...
10.03.2010 10:42
 
Адказны сакратар Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч ня ўключаны ў склад участковай камісіі ў горадзе Менску. Уладзімер Лабковіч вылучаўся ад Партыі БНФ ў адну з участковых ...
6.03.2010 14:35
 
Партыя БНФ вылучыла 206 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. У Менску вылучана 68 прадстаўнікоў.



Моладзь БНФ
Форум за незалежнасьць
Блёгi
Партнэрскія сайты

   
 
     
 
беларускі народны фронт
© 2002— 2009 Партыя БНФ.
Усе правы абароненыя.
навігацыя
г. Менск, пр. Машэрава, 8
а/c: 2200005
e-mail: pbnf@pbnf.org
тэл.: (17) 284-50-12
 
 
   
     
 
 
     
 
Design & Developed by Nick Antipov