партыя бнф
глядзець


   
 
 

Безасабовая канструкцыя

 
 
 
Заангажаваныя камэнтатары пастараліся ўвагнаць у масавую сьвядомасьць стэрэатыпную трактоўку апошняга зьезду БНФ: непазьбежная зьмена пакаленьняў, прыход "маладой каманды"... Прапаную кожнаму зрабіць няхітрую матэматычную апэрацыю ды пераканацца: сярэдні ўзрост ранейшага кіраўніцтва (старшыня й намесьнікі) - 42 гады, новага - 41 год. Так што не пацьвярджаецца альгебрай гармонія.

Але мне йдзецца пра іншае.

Пра палітычны сэнс барацьбы на зьезьдзе сказана ўжо і яшчэ будзе нямала. А палітыка - рэч асабовая, пэрсаніфікаваная.

Зразумела, навуковыя ступені альбо званьні не абавязкова сьведчаць пра значнасьць постаці носьбіта. І ўсё ж зноў да матэматыкі.

У ранейшых Сойме і Палітычнай камісіі былі тры дактары навук - Ю.Хадыка, Р.Ганчарова ды І.Лаўроўская; пяць кандыдатаў навук - П.Садоўскі, В.Голубеў, Л.Баршчэўскі, С.Мальчык, С.Міхноў. Цяпер засталіся Ю.Хадыка, донкіхот, які нязломна бароніць свае прынцыпы перад ухмылкамі абыякавай аўдыторыі, ды С.Мальчык.

У ранейшым Сойме былі дэпутаты ВС легендарнага 12 скліканьня П.Садоўскі, В.Голубеў, Л.Баршчэўскі, Г.Сямдзянава. Не засталося ніводнага. Як не засталося галоўнага рэдактара газэты "Наша слова", аднаго з найбольш заслужаных змагароў за беларушчыну Станіслава Судніка, іншых вядомых краіне постацяў.

Ніводзін з заснавальнікаў БНФ - сяброў Аргкамітэту й першага Сойму - якія засталіся ў палітыцы, не падтрымаў "новай лініі". Больш за тое. Адзін з "айцоў-заснавальнікаў" Фронту Алесь Бяляцкі пасьля зьезду ўвогуле бязь лішняга шуму выйшаў з партыі.

Зь якімі знакавымі, пазнавальнымі людзьмі - сябрамі Фронту зьбіраецца асацыявацца ў грамадзкай сьвядомасьці цяперашняе кіраўніцтва Партыі БНФ? Чые імёны і фатаздымкі, акрамя сябе і Мілінкевіча, будзе ўключаць у буклеты й брашуры? Якую фронтаўскую традыцыю прадаўжае? Загадка. А можа цяпер гэта і ня трэба?
 
 
 
  3 лістапада 2009  
партыя бнф
12.03.2010 12:33
 
У Вялейскім раёне ні сяброў Партыі БНФ, ні сяброў Партыі АГП не ўключылі ў склад выбарчых камісіяў. Сябры Партыі БНФ 3 сакавіка атрымалі адмову аб уключэньні ў Вялейскую раённую ...
12.03.2010 12:19
 
Намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі падаў дакумэнты для вылучэньня ў кандыдаты ў дэпутаты Менскага гарсавету. Вадзім Канапацкі вылучаецца ...
12.03.2010 12:09
 
На сходзе ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму ад 28 лютага 2010 года было прынятае рашэньне ініцыяваць збор подпісаў за правядзеньне рэфеэрэндума па ...
Моладзь БНФ
Форум за незалежнасьць
Блёгi
Партнэрскія сайты

   
 
     
 
беларускі народны фронт
навігацыя
г. Менск, пр. Машэрава, 8
а/c: 2200005
e-mail: pbnf@pbnf.org
тэл.: (17) 284-50-12
 
 
   
     
 
 
     
 
Design & Developed by Nick Antipov