партыя бнф
Пра нас | Кантакты | Структуры
глядзець


БНБ стварае новую кансультацыйную пляцоўку для апазіцыі

Рашэнне стварыць стала дзеючую кансультацыйную пляцоўку для палітычных партыяў і дэмакратычных арганізацыяў было прынятае сёння на паседжанні Рады БНБ. 7 снежня тыя з суб’ектаў апазіцыі, хто адзавецца на запрашэнні БНБ, сустрэнуцца на сядзібе БНФ.

Чаму спатрэбілася ствараць кансультацыйную пляцоўку, калі яшчэ днямі месца для кансультацыйных сустрэч пакідалі за кааліцыяй АДС, распавёў у інтэрв’ю “МЫ” старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

- АДС маглі застацца добрай кансультацыйнай пляцоўкай, але, на жаль, вядомае рашэнне некаторых суб’ектаў працягваць імітаваць шырокую і шчыльную кааліцыю не пакінула АДС аніякіх шанцаў адыгрываць ролю такой пляцоўкі.

Цяпер, на думку Янукевіча, якраз “будзе абсалютна своечасовым, патрэбным і актуальным, калі такая пляцоўка пачне існаваць”.

- Вельмі важна, каб яна існавала на сталай аснове. Каб было ўсведамленне, што тут, перадусім, узгадняем пазіцыі, каардынуем дзеянні, таму, адпаведна, няма рэальна ніводнага суб’екта, каго б мы не бачылі ў працы на гэтай пляцоўцы. Запрашэнні будуць накіроўвацца самаму шырокаму колу – пачынаючы ад Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ і скончваючы Партыі камуністаў Сяргея Калякіна, якая сёння называецца Беларуская партыя аб’яднаных левых “Справядлівы свет”.

Сябар Рады БНБ Аляксей Янукевіч спадзяецца, што “ўсе суб’екты ўсё ж такі пагадзяцца, бо аб’ектыўна ёсць неабходнасць у дыялогу, неабходнасць размаўляць і ўзгадняць нейкія падыходы”.

- Відавочна, што гэта не магло б адбывацца ні ў межах АДС, ні ў арганізацыях, якія сёння чамусьці прэтэндуюць называцца Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі. Не магло б нават і ў межах БНБ, які мы лічым сёння найбольш моцнай і перспектыўнай кааліцыяй, бо патрабуецца вельмі шырокі фармат удзельнікаў. Таму мы і выступілі з гэтай ініцыятывай.

Нагадаем, Беларускі незалежніцкі блок быў прэзентаваны 27 кастрычніка гэтага году. У яго ўвайшлі Рух “За свабоду”, арганізацыі “Правы альянс”, “Малады фронт”, “Маладая Беларусь”, “Маладыя дэмакраты”, Партыя БНФ, а таксама партыя, што перабывае ў працэсе рэгістрацыі, - Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Паводле www.belmy.by

2 сьнежня 2009
Раздрукаваць


Па гэтай тэме:

партыя бнф
RSS падпiскаСтужка
навінаў у RSS
12.03.2010 12:33
 
У Вялейскім раёне ні сяброў Партыі БНФ, ні сяброў Партыі АГП не ўключылі ў склад выбарчых камісіяў. Сябры Партыі БНФ 3 сакавіка атрымалі адмову аб уключэньні ў Вялейскую раённую ...
12.03.2010 12:19
 
Намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі падаў дакумэнты для вылучэньня ў кандыдаты ў дэпутаты Менскага гарсавету. Вадзім Канапацкі вылучаецца ...
12.03.2010 12:09
 
На сходзе ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму ад 28 лютага 2010 года было прынятае рашэньне ініцыяваць збор подпісаў за правядзеньне рэфеэрэндума па ...



Моладзь БНФ
Форум за незалежнасьць
Блёгi
Партнэрскія сайты

   
 
     
 
беларускі народны фронт
© 2002— 2009 Партыя БНФ.
Усе правы абароненыя.
навігацыя
г. Менск, пр. Машэрава, 8
а/c: 2200005
e-mail: pbnf@pbnf.org
тэл.: (17) 284-50-12
 
 
   
     
 
 
     
 
Design & Developed by Nick Antipov