З 36 сябраў Партыі БНФ, якія былі вылучаныя ў акруговыя выбарчыя камісіі, былі ўключаныя 12 чалавек. Зь іх 6 чалавек - у раённыя камісіі ў Менску, 5 чалавек - у Віцебскай вобласьці і 1 чалавек - у Хоцімскую акруговую камісію Магілёўскай вобласьці.
Акцыя салідарнасьці зь зьняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам працягнулася літаральна дзьве-тры хвіліны і была жорстка разагнаная спэцназаўцамі. Удзельнікаў затрымалі.
11 лютага ў 12:00 у сядзібе Партыі БНФ адбудзецца прэс-канфэрэнцыя ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндуму супраць павышэньня пошлін на аўтамабілі. Удзел бяруць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ня хоча разглядаць пытаньне аб наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці. З адпаведным зваротам ГА БНФ зьвярнулася да Беларускай рэспубліканскай рады па пытаньні гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрмтве культуры Рэспублікі Беларусь каля месяца таму назад.
8-га лютага адбылось суместнае паседжаньне Прэзыдыюмаў Менгарвыканкама і Менскага гарадзкога савета дэпутатаў па фармаваньні раённых выбарчых камісіяў горада Менска. З 18 прадстаўнікоў, вылучаных Партыяй БНФ і ГА БНФ "Адраджэньне", у склад камісіяў патрапілі 6 чалавек: ад Партыі БНФ - Пальчэўскі Юрась і Церашкоў Андрэй, ад ГА БНФ "Адраджэньне" - Лучыновіч Валеры, Апрышка Аляксанр, Сталяроў Юры, Ляпарская Ларыса.
Намесьнік старшыні менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі паведаміў БелаПАН, што большасьці прадстаўнікоў партыі адмаўляюць ва ўключэньні ва ўчастковыя выбарчыя ...
Адказны сакратар Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч ня ўключаны ў склад участковай камісіі ў горадзе Менску. Уладзімер Лабковіч вылучаўся ад Партыі БНФ ў адну з участковых ...