
З 36 сябраў Партыі БНФ, якія былі вылучаныя ў акруговыя выбарчыя камісіі, былі ўключаныя 12 чалавек. Зь іх 6 чалавек - у раённыя камісіі ў Менску, 5 чалавек - у Віцебскай вобласьці і 1 чалавек - у Хоцімскую акруговую камісію Магілёўскай вобласьці.
Вынікі ўключэньня прадстаўнікоў Партыі БНФ былі разгледжаныя сёньня на паседжаньні Ўправы Партыі БНФ. Кіраўніцтва Партыі БНФ лічыць, што пакуль рана рабіць ацэнкі наконт умоваў, у якіх будуць адбывацца выбары.
Камэнтуе кіраўнік аналітычна-праўнай камісіі Партыі БНФ Юрый Чавусаў: "Я бачу ў гэтых рашэньнях вынікі той вялікай працы па абскарджваньні неўключэньня прадстаўнікоў Партыі БНФ у тэрытарыяльныя камісіі. Аднак высновы аб празрыстасьці мясцовых выбараў можна будзе рабіць толькі па выніках фармаваньня ўчастковых камісіяў, якія непасрэдна займаюцца падлікам галасоў. Для Партыі БНФ наступным вызначальным этапам кампаніі стане рэгістрацыя ініцыятыўных групаў кандыдатаў, дакумэнты на рэгістрацыю якіх мы падаем з 14 па 18 лютага".