партыя бнф
Пра нас | Кантакты | Структуры
глядзець


Міністэрства культуры не надасьць бел-чырвона-белалу сьцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ня хоча разглядаць пытаньне аб наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці. З адпаведным зваротам ГА БНФ зьвярнулася да Беларускай рэспубліканскай рады па пытаньні гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрмтве культуры Рэспублікі Беларусь каля месяца таму назад.

У адказе зь Міністэрства культуры гаворыцца, што "зьмест прапановы Партыі БНФ дубліруе прадстаўленыя раней матэрыялы і не ўтрымлівае вынікаў новых дасьледаваньняў".

У 2008 годзе з аналягічнай прапановай у Міністэрства культуры зьвяртаўся кіраўнік камісіі Партыі БНФ па ахове гісторыка-культурніцкай спадчыны і старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў помнікаў гісторыі і культуры" Антон Астаповіч. Падчас разгляду пытаньня ў 2008 годзе было пастаноўлена "на падставе недастатковай аргумэнтацыі і дакумэнтальнай абгрунтаванасьці прапанову адхіліць".

8 лютага 2010
Раздрукаваць


Па гэтай тэме:

партыя бнф
RSS падпiскаСтужка
навінаў у RSS
10.03.2010 15:17
 
Намесьнік старшыні менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі паведаміў БелаПАН, што большасьці прадстаўнікоў партыі адмаўляюць ва ўключэньні ва ўчастковыя выбарчыя ...
10.03.2010 10:42
 
Адказны сакратар Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч ня ўключаны ў склад участковай камісіі ў горадзе Менску. Уладзімер Лабковіч вылучаўся ад Партыі БНФ ў адну з участковых ...
6.03.2010 14:35
 
Партыя БНФ вылучыла 206 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. У Менску вылучана 68 прадстаўнікоў.



Моладзь БНФ
Форум за незалежнасьць
Блёгi
Партнэрскія сайты

   
 
     
 
беларускі народны фронт
© 2002— 2009 Партыя БНФ.
Усе правы абароненыя.
навігацыя
г. Менск, пр. Машэрава, 8
а/c: 2200005
e-mail: pbnf@pbnf.org
тэл.: (17) 284-50-12
 
 
   
     
 
 
     
 
Design & Developed by Nick Antipov