Пра партыю БНФ
ХТО МЫ
Беларускi Народны Фронт – першая дэмакратычная палiтычная сiла ў найноўшай гiсторыi краiны. Створана ў кастрычнiку 1988 г.
Галоўная мэта Партыі БНФ – свабодны чалавек у незалежнай эўрапейскай Беларусі.
Партыя БНФ – за ЭЎРАПЕЙСКІ ВЫБАР Беларусі. Погляды Партыі БНФ адпавядаюць эўрапейскай народнай, кансэрватыўнай і хрысьціянска-дэмакратычнай ідэйнай традыцыі.
Партыя БНФ уваходзіць у Эўрапейскую народную партыю – найбольшую палітычную сілу Эўрапейскага парлямэнту.
Мы імкнемся да ўлады праз свабодныя, справядлівыя, адкрытыя выбары на мясцовым і цэнтральным узроўнi. Дэмакратыя – гэта шчырае спаборніцтва, у якім мы маем досьвед і гатовыя ўдзельнічаць. Мы дамагаемся свабодных выбараў, каб нiхто ня змог падмануць выбаршчыкаў.
ШТО АЗНАЧАЕ БНФ
БЕЛАРУСКІ – бо мы патрыёты сваёй Радзімы, мы любiм Беларусь, баронім яе інтарэсы, паважаем беларускую гісторыю, культуру, мову, традыцыi.
НАРОДНЫ– бо мы партыя ўсяго беларускага народу, адстойваем правы й інтарэсы ўсіх людзей Беларусі.
ФРОНТ – бо мы партыя аднадумцаў – моцных, мужных і салідарных людзей, не баімся цяжкай працы і небясьпекаў, бо мы на пярэднiм краi барацьбы за свабоду і незалежнасьць Беларусi.
ДАКУМЭНТЫ
IНШАЕ
Гісторыя » Сымболіка » Міжнародныя кантакты » Структуры » Сойм і Управа » Партыйныя камісіі » Кантакты »
|
|
 |
10.03.2010 15:17 |
| |
Намесьнік старшыні менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі паведаміў БелаПАН, што большасьці прадстаўнікоў партыі адмаўляюць ва ўключэньні ва ўчастковыя выбарчыя ... |
10.03.2010 10:42 |
| |
Адказны сакратар Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч ня ўключаны ў склад участковай камісіі ў горадзе Менску. Уладзімер Лабковіч вылучаўся ад Партыі БНФ ў адну з участковых ... |
6.03.2010 14:35 |
| |
Партыя БНФ вылучыла 206 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. У Менску вылучана 68 прадстаўнікоў. |
|