Арганізатары Дня Незалежнасьці заявілі маршрут акцыі ў Менску ад Акадэміі навук да скверу Янкі Купалы. Адпаведную заяву Партыя БНФ разам з паплечнікамі зь Беларускага Незалежніцкага блёку падаюць сёньня ў Менгарвыканкам і заклікаюць да ўдзелу ў сьвяткаваньні ўсіх дэмакратычных актывістаў. Заяўнікі падкрэсьлілі, што на плошчу Бангалёр ісьці ня маюць намеру. Сярод заяўнікаў - старшныя Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намесьнік лідэра Руху "За свабоду" Віктар Карняенка, сустрашныя БХД Віталь Рымашэўскі, лідэр "Маладой Беларусі" Артур Фінькевіч, лідэр "Правага альянсу" Юрась Карэтнікаў, кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.